Logo Polskiego Radia
Print

Два гады за велапрабег

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 28.12.2016 11:12
Менскі суд адхіліў апэляцыю ўдзельніка велапрабегу “Крытычная маса”.
fot. glowimages.com

Зьміцер Паліенка асуджаны на два гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай. Прысуд актывісту ўступіў у законную сілу.

Паводле прысуду суда, пагроза прымяненьня пакараньня ў дачыненьні да асуджанага будзе захоўвацца два гады, цягам якіх ён павінен будзе выконваць устаноўленыя абмежаваньні.

Зьміцер Паліенка асуджаны за ўдзел у акцыі “Крытычная маса” 29 красавіка бягучага года ў Менску. Актывіста зьвінавацілі ў тым, што ён нібыта парваў куртку інспэктару ДПС падчас разгону акцыі, хоць на судзе ні адзін са сьведкаў не змог пацьвердзіць, што гэта зрабіў менавіта Паліенка. Да суда актывіст правёў пяць месяцаў пад вартай, што праваабаронцы расцанілі як непрапарцыйную меру перасьледу актывіста.

Апошняе рашэньне суда не ўплывае на пазыцыю праваабаронцаў адносна справы Паліенкі. Праваабарончы цэнтар “Вясна” зьвязвае крымінальны перасьлед Зьміцера Паліенкі з рэалізацыяй ім свайго права на свабоду мірных сходаў.

Паводле ПЦ “Вясна”/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт