Logo Polskiego Radia
Print

Сьмелы польска-турэцкі праект «Пра Каханьне» прадставяць у Менску

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 04.01.2017 15:49
Адкрыцьцё мастацкага праекту адбудзецца ў галерэі «Ў» 7 студзеня.
Фота: ygallery.byФота: ygallery.byygallery.by

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прадставіць у Менску інтэрактыўны выставачны праект «Пра Каханьне», які з пачатку 2014 году быў рэалізаваны ў розных гарадах Эўропы.

Аўтары праекту – Павел Корбус і Юлія Якубоўская з Польшчы, а таксама Эмрах Гёкдэмір з Турцыі – сумесна з гледачамі «правядуць мастацкі аналіз сучаснай мовы, датычнай каханьня ва ўсіх яго абліччах і складуць новы алфавіт, прысьвечаны каханьню» – заяўляе галерэя «Ў».

Павел Корбус і Юлія Якубоўская зьяўляюцца ня толькі мастакамі, але й акторамі, а Эмрах Гёкдэмір акрамя жывапісу займаецца дасьледаваньнямі ў галіне антрапалёгіі.

«Выстава не прызначаная для прагляду асобамі, маладзейшымі за 18 гадоў, а таксама не рэкамэндуецца тым, хто прытрымліваецца кансэрватыўных поглядаў на сэксуальныя адносіны», – паведамляе галерэя «Ў».

Адкрыцьцё арт-праекту «Пра Каханьне» ў галерэі «Ў» адбудзецца 7 студзеня а 19.00.

ygallery.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт