Logo Polskiego Radia
Print

У грамадзкай актывісткі Вольгі Мікалайчык улады арыштавалі дом

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 04.01.2017 16:53
Падставай для арышту стаў нясплочаны штраф памерам у 420 рублёў.
Вольга Мікалайчык. Фота: Радыё "Свабода"Вольга Мікалайчык. Фота: Радыё "Свабода"svaboda.org

Судовыя выканаўцы Першамайскага раёну Менску наклалі арышт на прыватны дом грамадзкай актывісткі Вольгі Мікалайчык – перадае Радыё «Свабода».

Вольга Мікалайчык была аштрафаваная за ўдзел у шэрагу мірных вулічных пікетаў. Гэта пікет «нацыянальнага сьцяга», пікет салідарнасьці з грамадзкімі актывістамі Эдуардам Пальчысам, Нінай Багінскай і многімі іншымі.Пастанова пра арышт жытла датаваная 1 сьнежня 2016 году. Падставай для яе стаў нясплочаны штраф памерам у 420 рублёў.

Вольга Мікалайчык заявіла, што арышт яе жытла прыцягне ўвагу міжнароднай грамадзкасьці да забароны свабоды сходаў у Беларусі. Актывістка зазначыла, што на яе рэгулярна накладаюць штрафы за несанкаянаваныя акцыі, тады як атрымаць дазвол на грамадзкую акцыю ў Беларусі проста немагчыма.

Акрамя таго, Вольга Мікалайчык паведаміла, што грошай сплаціць штрафы ў яе проста няма, бо яна жыве выпадковымі заробкамі. Некалькі гадоў таму за грамадзкую дзейнасьць яе звольнілі з працы, а ўстроіцца на новую ёй перашкаджаюць улады.

«Жытло – гэта адзінае, што ў мяне ёсьць, і ўлада паквапілася нават на яго. Гэтак сёньня адбываецца зь вельмі многімі грамадзкімі актывістамі ў нашай краіне, таму я хачу, каб гэтая інфармацыя стала вядомая міжнароднай супольнасьці», – заявіла журналістам Вольга Мікалайчык.

svaboda.org/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт