Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь вырашыла выдаць расейскага блогера Азэрбайджану

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.01.2017 19:01
Расейска-ізраільскага блогера Аляксандра Лапшына затрымалі ў Менску ў сьнежні 2016 году.
www.telegraf.by

Генэральная пракуратура Беларусі прыняла рашэньне аб экстрадыцыі расейскага блогера Аляксандра Лапшына ў Баку, дзе яму пагражае турэмны тэрмін за незаконнае наведваньне Нагорнага Карабаху. «Прынята пастанова аб выдачы Лапшына па запыце Азэрбайджана», – паведаміў прадстаўнік пракуратуры Пётр Кісялёў.
Паводле яго слоў, Генпракуратура вывучыла матэрыялы, прадастаўленыя азэрбайджанскім бокам. Затым было прынята рашэнне аб выдачы Аляксандра Лапшына. Расейскі консул у Беларусі Ігар Каракін кажа, што расейскай дыпмісіі яшчэ не паведамілі аб прынятым рашэньні.

Расейска-ізраільскага блогера Аляксандра Лапшына затрымалі ў Менску ў сьнежні 2016 году. Падставай для гэтага стаў запыт уладаў Азэрбайджана, дзе ён уключаны ў «чорны сьпіс» за незаконнае наведваньне Нагорна-Карабахскай Рэспублікі.

У чэрвені Лапшын здолеў уехаць у Азэрбайджан праз Грузію па ўкраінскім пашпарце. Гэта й стала прычынай абʼяўленьня мужчыны ў міжнародны вышук. Па заканадаўстве Азэрбайджана яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўленьня свабоды за за парушэньне закона аб дзяржаўнай мяжы й міграцыйнага кодэкса.

риа новости/тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт