Logo Polskiego Radia
Print

Праспэкт Незалежнасьці можа патрапіць у сьпіс спадчыны UNESCO

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 10.02.2017 16:05
Калектыўную заяўку на атрыманьне абʼектамі сацрэалізму статусу сусьветнай спадчыны падалі Польшча, Нямеччына і Ўкраіна.
МенскМенскwikimedia commons/A.Savin/CC BY-SA 3.0

Беларусь прапануе ўнесьці ансамбаль праспэкту Незалежнасьці ў Менску ў сьпіс сусьветнай спадчыны UNESCO – паведамляе інфармагенцтва БелаПАН. Як заявіў журналістам прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Дзьмітрый Мірончык, рашэньне было прынятае 10 лютага на пасяджэньні нацыянальнай камісіі па справах UNESCO.

Праспэкт Незалежнасьці прапануюць унесьці ў сьпіс сусьветнай спадчыны UNESCO ў рамках калектыўнай заяўкі «Пасьляваенная сацыялістычная архітэктура краінаў Усходняй і Цэнтральнай Эўропы». Партнэрамі Беларусі па заяўцы зьяўляюцца Польшча, Нямеччына і Ўкраіна. Разам з ансамблем праспэкту Незалежнасьці на званьне аб’екту сусьветнай значнасьці прэтэндуюць Карл-Маркс-алея ў Бэрліне, вуліца Маршалкоўска ў Варшаве, Хрышчацік у Кіеве.

На думку экспэртаў, унясеньне праспэкту Незалежнасьці ў сьпіс сусьветнай спадчыны UNESCO прыцягне турыстаў у Менск, што паспрыяе разьвіцьцю сфэры паслуаў і гасьцінічнага бізнэсу. Таксама, гэта дазволіць захаваць твар гораду ад далейшай камэрцыйнай забудовы.

На дадзены момант у сьпісе Сусьветнай спадчыны UNESCO значацца чатыры абʼекты зь Беларусі: Белавеская пушча, Мірскі замак, геадэзічная дуга Струвэ й палацава-паркавы комплекс Радзівілаў у Нясьвіжы.

naviny.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт