У Менску падчас стрымінгу затрымалі Зьмітра Дашкевіча
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        10.03.2017 12:11
                    
                                 
                
                
                    Дашкевіча затрымалі ў той момант, калі ён выходзіў з офіса Партыі БНФ.
                
                
                    
                         Кадр са стымінгу З.Дашкевіча.
Кадр са стымінгу З.Дашкевіча.
                     
                
                
                
               
                
                         Дашкевіча затрымалі ў той момант, калі ён выходзіў з офіса Партыі БНФ на вуліцы Чарнышэўскага ў Менску. На тратуары да яго падышла дзяўчына ў цывільным, назвалася супрацоўніцай міліцыі – і ў той жа момант актывіста «скруцілі» нейкія мужчыны. На гэтым трансьляцыя абарвалася.
За Дашкевічам ужо некалькі дзён сачыў сіні мікрааўтобус.
Юрась Губарэвіч выпадкова стаў сьведкам затрыманьня і ў сваім фэйсбуку апублікаваў відэа з затрыманьня Дашкевіча.
«Відавочна, што Зьміцер супраціўляўся працяглы час, бо вакол сабраўся невялікі натоўп мінакоў. Людзей у форме не было. Машыны без апазнавальных знакаў. Усё гэта выглядала на сапраўдны бандыцкі напад і кіднэпінг», – напісаў Губарэвіч.
nn.by/яс