Гомельскага блогера Максіма Філіповіча прыехаў арыштоўваць спэцназ
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
14.03.2017 07:18
Ён быў вельмі зьдзіўлены, што затрымліваць яго па адміністрацыйнай справе прыслалі спэцназ.
Максім Філіповічyoutube.com/screen
Гамельчука Максіма Філіповіча затрымалі дома ў яго бацькоў. Пра гэта блогер пасьпеў паведаміць у сацыяльных сетках і нават зрабіць відэа з затрыманьня.
Як паведамлялася, 13 сакавіка над Філіповічам адбыўся завочны суд. За гомельскую акцыю «недармаедаў», якая прайшла 19 лютага, яго асудзілі на 13 сутак.
Як пасьпеў паведаміць сам блогер, затрымліваць яго прыехалі спэцназаўцы ў балаклавах. Пра суд над сабой Філіповіч даведаўся толькі ад іх. Ён быў вельмі зьдзіўлены, што затрымліваць яго па адміністрацыйнай справе прыслалі спэцназ.
Філіповіча хацелі затрымаць яшчэ 11 сакавіка на акцыі ў Пінску невядомыя ў цывільным. Аднак удзельнікі акцыі адбілі яго ў нападнікаў.
эўрарадыё/вс