Беларускі турыстычны стартап атрымаў прэмію ААН
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
23.03.2017 09:51
На турыстычнай платформе замежныя турысты могуць знаёміцца зь мясцовымі жыхарамі.
Заснавальніца і кіраўнік MeetnGreetMe Алена Шкаруба. Фота: Facebook
Беларускі стартап пад назвай MeetnGreetMe атрымаў прэмію Сусьветнага саміту ААН за найлепшы электронны кантэнт World Summit Award Mobile.
Ён стаў адным з пераможцаў мінулага году ў катэгорыі «Культура і турызм». Усяго ж лаўрэатаў было 40. Іх адабралі з 451 намінаванага.
MeetnGreetMe – турыстычная платформа, на якой замежныя турысты могуць знаёміцца зь мясцовымі жыхарамі і наймаць іх у якасьці пэрсанальных памочнікаў і гідаў. Як паведамляецца на сайце стартапа, цяпер вандроўнікі за плату могуць атрымаць такія паслугі ў 160 гарадах сьвету, у тым ліку ў Рыме, Барселоне, Ёханэсбургу, Найробі ды іншых.
myfin.by/нг