Алесь Лагвінец шпіталізаваны са страсеньнем мозгу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        24.03.2017 09:36
                    
                                 
                
                
                    Палітык быў гвалтоўна затрыманы ў чацьвер і абвінавачаны ў хуліганстве.
                
                
                    
                         facebook.com/profil Aleś Łahviniec
facebook.com/profil Aleś Łahviniec
                     
                
                
                
               
                
                         Алесь Лагвінец шпіталізаваны са страсеньнем мозгу, чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам носа.
Затрыманы 23 сакавіка ў Менску былы намесьнік старшыні руху "За Свабоду" Алесь Лагвінец шпіталізаваны са страсеньнем мозгу, чэрапна-мазгавой траўмай і закрытым пераломам носа, паведаміў яго сын Антон у сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".
Паводле яго слоў, у палаце дзяжураць два міліцыянеры. Перадачу бацьку ў Лагвінца-малодшага ўзялі, але ў сустрэчы адмовілі.
Палітыка разам з сынам забралі ля дома й павезьлі на сінім мікрааўтобусе. Пазьней сына адпусьцілі, а бацьку даставілі ў суд для разгляду адміністрацыйнай справы на падставе артыкула 17.1 КоАП (дробнае хуліганства). Туды і была выкліканая хуткая меддапамога.
БелаПАН/яс