Андрэю Бандарэнку хочуць даць чарговы год калёніі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
30.03.2017 11:31
Пракурор Сяргей Мінаў запрасіў для праваабаронцы адзін год пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму.
Фота: Вясна
Пракурор Сяргей Мінаў запрасіў для праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі адзін год пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму.
Разгляд новай крымінальнай справы ў дачыненьні да Бандарэнкі пачалося ў судзе Ленінскага раёна Магілёва 29 сакавіка. Працэс вядзе судзьдзя Сяргей Мазураў.
Бандарэнка, які адбывае пакараньне ў магілёўскай турме № 4, абвінавачваецца па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы). Тэрмін пакараньня заканчваецца заўтра, 31 сакавіка. Па новай крымінальнай справе яму пагражае дадатковае зьняволеньне тэрмінам да двух гадоў.
Андрэй Бандарэнка – стваральнік і былы кіраўнік інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа» і культурна-асьветніцкай установы «Плятформы інавэйшн», якія займаліся абаронай правоў асуджаных.
12 жніўня 2014 года суд прызнаў яго вінаватым у хуліганстве і прыгаварыў да чатырох гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Пазьней у сувязі з амністыяй тэрмін быў скарочаны да трох гадоў.
За апошнія месяцы Бандарэнка беспасьпяхова абскардзіў у судах Магілёўскай вобласьці шэраг спагнаньняў, накладзеных на яго адміністрацыямі тых папраўчых устаноў, у якіх ён адбываў або адбывае пакараньне.

naviny.by/ав