Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі патрабуюць вызваліць падазраваных у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.03.2017 08:46
Калі затрыманых ня выпусьцяць, актывісты маюць намер правесьці акцыі з партрэтамі затрыманых і сьвечкамі каля будынкаў КДБ і МУС.
Michael Coghlan/.com

Да 50 прадстаўнікоў палітычных партый, грамадзкіх арганізацый, а таксама праваабаронцы, актывісты і сваякі затрыманых па справе аб падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў прынялі ўдзел у форуме "Свабоду палітвязьням", які адбыўся 30 сакавіка ў Менску.

Як паведамлялася 21-22 сакавіка стала вядома пра шматлікія затрыманьні грамадзян у рамках узбуджанай крымінальнай справы аб падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў (ч. 3 арт. 293 КК). Усе затрыманыя - больш за 25 чалавек - ўзятыя пад варту і зьмешчаны ў СІЗА КДБ і СІЗА № 1 Мінска.

На дадзены момант не вядома, каму і якія выстаўлены абвінавачаньні. Сёньня ім павінны афіцыйна прад'явіць абвінавачаньне ці адпусьціць. Калі затрыманых не выпусьцяць, паведаміў лідэр БХД Павел Севярынец, актывісты маюць намер правесьці акцыі з партрэтамі затрыманых і сьвечкамі каля будынкаў КДБ і МУС.

Севярынец таксама сказаў, што на форуме зьбіраліся сродкі для сем'яў затрыманых, падпісваліся паштоўкі, а таксама быў падрыхтаваны зварот да ўладаў з патрабаваньнем выпусьціць на свабоду затрыманых.

naviny.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт