Фігурантаў "справы патрыётаў" абвінацілі ў старэньні ўзброенага фармаваньня
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        26.04.2017 16:26
                    
                                 
                
                
                    Абвінавачваньне караецца абмежаваньнем свабоды на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленьнем волі на тэрмін да сямі гадоў.
                
                
                    
                         Галоўны будынак КДБ у Менску па праспэкце Незалежнасьці commons.wikimedia.org/Gruszecki/CC BY-SA 3.0
Галоўны будынак КДБ у Менску па праспэкце Незалежнасьці commons.wikimedia.org/Gruszecki/CC BY-SA 3.0
                     
                
                
                
               
                
                         Мінімум 16 фігурантам справы «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» дадаткова высунутыя абвінавачаньні на падставе больш цяжкага артыкулу – стварэньне незаконнага ўзброенага фармаваньня. Новае абвінавачваньне караецца абмежаваньнем свабоды на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў.
У прыватнасьці, абвінавачваньні высунутыя Аляксею Абрамаву, Андрэю Бяляўскаму, Віктару Данілаву, Андрэю Дундукову, Аляксандру Яўдаху, Аляксандру Зімніцкаму, Івану Кавальчуку, Андрэю Комлік-Ямаціну, Міраславу Лазоўскаму, Віктару Марозу, Дзьмітрыю Новіку, Яўгену Палтаржыцкаму, Цімуру Пашкевічу, Уладзіміру Румянцаву, Сяргею Стрыбульскаму, Уладзіміру Фёдараву.
Усе пералічаныя грамадзяне, а таксама кіраўнік бабруйскага клюба «Патрыёт» Мікалай Міхалькоў, яго сын Ян Міхалькоў і Сяргей Кунцэвіч, утрымліваюцца пад вартай у СІЗА КДБ і СІЗА №1 па вуліцы Валадарскага ў Менску.
праваабарончы сайт «Вясна»/вс