Logo Polskiego Radia
Print

Вярхоўны суд прызнаў кнігі Зянона Пазьняка экстрэмісцкімі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.05.2017 14:55
Экстрэмісцкімі прызнаныя “Абарона Курапатаў. Народны мемарыял” і “Добрая фатаграфія”.
Зянон ПазьнякЗянон ПазьнякЯраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Апошняя ў Беларусі інстанцыя – Вярхоўны суд, пацьвердзіў заключэньне берасцейскіх судзьдзяў, якія прызналі затрыманыя на беларуска-польскай мяжы кнігі Зянона Пазьняка экстрэмісцкай літаратурай. Пра гэта распавёў адказны сакратар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі, які збіраецца цяпер пісаць скаргу ў камітэт ААН па правах чалавека.

Вярхоўны суд пакінуў у сіле рашэньне суда Ленінскага і Маскоўскага раёнаў, паводле якога кнігі Пазьняка “Абарона Курапатаў. Народны мемарыял” і “Добрая фатаграфія” ўтрымліваюць экстрэмізм.

Кніга Зянона Пазьняка «Добрая фатаграфія» зьяўляецца зборнікам фатаграфічных эсэ пра фотаздымкі з краін Эўропы і Амэрыкі з сярэдзіны XIX стагоддзьдзя і да нашых дзён.

Кніга «Абарона Курапатаў. Народны мэмарыял» (Зянон Пазьняк напісаў яе разам з Валерыем Буйвалам) уяўляе сабой зборнік артыкулаў, успамінаў і фотаздымкаў, прысьвечаных абароне месца масавага пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Берасьцейскія мытнікі восенню 2015 года канфіскавалі асобнікі гэтых кніг у Алеся Чахольскага ў пункце мытнага афармленьня «Берасце-Цэнтральнае», калі ён вяртаўся з Польшчы.

racyja.com/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт