Не спыняюцца суды за акцыі пратэсту
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
15.05.2017 14:23
Сёньня ў Менску суды разглядалі справы ўдзельнікаў трвеньскіх пратэстаў.
foto: www.polskieradio.pl
У першую чаргу разглядаліся адміністратыўныя справы ўдзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу на Кастрычніцкай плошчы Мінска, які адбыўся 1 траўня.
У першай палове дня судзьдзя Вікторыя Шабуня вынесла пастанову аб пакараньні штрафам Алега Макоўскага, Дзьмітрыя Сільчанкі ды Ніны Багінскай.
17 траўня за першамайскую акцыю будуць судзіць палітыка і паэта Ўладзімера Някляева; пазоў у суд на 18 траўня атрымалі Леанід Кулакоў ды іншыя грамадзкія актывісты.
Частка актывістаў і ўдзельнікаў мітынгу – Максім Вінярскі, Павел Севярынец, Вячаслаў Сіўчык, Яўген Афнагель і Наталля Папкова – ужо асуджаная.
Паводле ПЦ «Вясна»/юл