Чэмпіянат сьвету па хакеі 2021 пройдзе ў Беларусі й Латвіі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
19.05.2017 13:43
За супольную заяўку Менска і Рыгі было пададзена 55 галасоў.
pixabay.com
Чэмпіянат сьвету па хакеі ў 2021 годзе прымуць дзьве краіны – Беларусь і Латвія.
Як паведамляе «Прэссбол», за супольную заяўку Менска і Рыгі на кангрэсе Міжнароднай фэдэрацыі хакея на лёдзе, які праходзіць у Кёльне было пададзена 55 галасоў, заяўку Фінляндыі падтрымалі 52 дэлегаты кангрэса.
Пра тое, што Беларусь і Латвія падалі сумесную заяўку на правядзеньне ЧС-2021 па хакеі, стала вядома 19 студзеня 2017 года.
Першапачаткова Беларусь плянавала змагацца за правядзеньне чэмпіянату самастойна, але пасьля візыту латвійскай дэлегацыі ў Менск у лістападзе 2016 г. было вырашана аб'яднаць высілкі.
naviny.by/яс