Logo Polskiego Radia
Print

Невядомыя зноў "папоўнілі" графіці расейска-беларускага сяброўства

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 21.05.2017 12:43
Гэтым разам надпіс адсылае да “справы патрыётаў»: "Я - Белы легіён".
Наша Ніва

На графіці «Менск-Масква» зьявіўся надпіс «Я — Белы легіён». Гэта ўжо ня першае «ўдакладненьне» графіці, створанага ў знак сяброўства Беларусі і Расеі. Спачатку на яго прымалявалі калючы дрот. Яго старанна ліквідавалі. Пасьля ўнізе графіці зьявіўся іранічны надпіс «Я тваю Маскву хістаў і Крэмль трос». Яго замалявалі, але нехта зноў яго напісаў. Яго зноў замалявалі…

Гэтым разам надпіс адсылае да “справы патрыётаў» - асоб, арыштаваных за ўяўную падрыхтоўку масавых беспарадкаў. На сёньня за кратамі застаюцца 17 фігурантаў справы.

паводле Наша Ніва/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт