У Менск прыедзе Богдан Цывіньскі — сябра Яна Паўла ІІ
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.05.2017 16:21
Адзін з найвыдатнейшых каталіцкіх інтэлектуалаў Польшчы запрошаны на канфэрэнцыю.
У Менск прыедзе Богдан Цывіньскі — адзін з заснавальнікаў «Салідарнасьці», сябра Яна Паўла ІІ
25 траўня ў будынку амбасады Летувы ў Беларусі пачне працу міжнародная канфэрэнцыя «Эвалюцыя ці дэвальвацыя: праблема дэмакратычнага парадку ва Ўсходняй Эўропе».
У межах форуму, арганізаванага Інстытутам палітычных дасьледаваньняў «Палітычная сфэра», заплянаваная публічная дыскусія пра тое, як успрымаць гісторыю краіны ў сучасным сьвеце.
У Менск запрошаны Богдан Цывіньскі — адзін з заснавальнікаў польскага руху „Салідарнасьць“, асабісты сябар Яна Паўла ІІ, адзін з найвыдатнейшых каталіцкіх інтэлектуалаў Польшчы.
«Лічым, што яго прыезд у Беларусь таксама зьяўляецца свайго роду падзеяй для інтэлектуальнага жыцьця нашай краіны»,— сказаў прадстаўнік арганізатараў канфэрэнцыі супрацоўнік Інстытуту «Палітычная сфэра» Аляксей Ластоўскі.
svaboda.org/яс