Logo Polskiego Radia
Print

У Віцебску дамагаюцца рамонту гарадзкіх вуліц

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 31.05.2017 16:01
Гараджане хочуць, каб ня толькі чыноўнікі езьдзілі ды хадзілі па асфальце.
Foto: Vitebskby.comFoto: Vitebskby.comFoto: Vitebskby.com

Жыхары Віцебска, аб’яднаныя ў ініцыятыву «Разам» зробім горад лепшым», вырашылі дамагчыся асфальтаваньня вуліц: Віцебская, Рыжская, Кіеўская, Зялёная, Шырокая, Смятаніна, 43-й Арміі. Яны склалі калектыўны зварот у Віцебскі гарвыканкам, пад якім сабралі 150 подпісаў.

На згаданых вуліцах большасьць часу стаіць вада з-за шматлікіх парушэньняў пры будаўніцтве стокавых канаў і калектара. Таксама тут стаяць бакі для сьмецьця, якое разносіцца ветрам, сабакамі ды катамі на тэрыторыю дзіцячага садка. Такое становішча не задавальняе мясцовых жыхароў.

Яны заяўляюць, што чыноўнікі з гарвыканкама запэўнівалі, што ў 2012 годзе яны будуць хадзіць і езьдзіць па асфальце. Чыноўнікі езьдзяць, мясцовыя жыхары згубілі надзею, што можна дачакацца асфальту.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт