Logo Polskiego Radia
Print

Нямеччына адмовіла ў прытулку беларускаму ўцекачу

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 02.06.2017 11:45
Палітэмігранту Юрыю Рубцову нямецкія ўлады адмовіліся даць палітычны прытулак.
Foto: Радыё "Свабода"/www.svaboda.orgFoto: Радыё "Свабода"/www.svaboda.orgFoto: Радыё "Свабода"/www.svaboda.org

Пра гэта актывіст напісаў на Фэйсбуку. У камэнтарах Рубцоў дадаў, што хутчэй за ўсё вернецца дадому.

Рубцоў набыў вядомасьць у Беларусі як «чалавек-майка»: на акцыі пратэсту ён выходзіў у майках з разнастайнымі лёзунгамі. Мабыць, самым вядомым стаў заклік «Лукашэнка, сыходзь!» За гэтую майку Рубцова затрымалі пасьля Чарнобыльскага шляху 2014 года і асудзілі на паўтара года – за абразу судзьдзі.

Падчас адбыцьця пакараньня на так званай «хіміі» актывіст адмовіўся працаваць з-за нізкага заробку. Ён патрабаваў сярэдні заробак па краіне, які абвяшчалі ў дзяржаўных СМІ, – не менш за 500 долараў. За адмову ад працы на яго пачалі крымінальную справу па абвінавачаньні ва ўхіленьні ад адбыцьця пакараньня. За гэта ў траўні 2015-га Рубцова асудзілі на 2 гады пазбаўленьня волі. У жніўні 2015 года яго памілаваў Аляксандр Лукашэнка.

На пачатку 2016-га актывіст папрасіў прытулку ў Нямеччыне і з таго часу чакаў рашэньня.

Паводле ПЦ «Вясна»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт