Беларускія інавацыйныя распрацоўкі пакажуць на форуме ў Маскве
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.06.2017 11:17
IV Форум рэгіёнаў Расеі й Беларусі пройдзе ў Маскве 29-30 чэрвеня.
Joachim S. Müller/flickr.com
Нацыянальная экспазыцыя Рэспублікі Беларусь будзе арганізавана ў рамках IV Форуму рэгіёнаў Расіе й Беларусі, які пройдзе 29-30 чэрвеня ў Маскве (ЦВК „Экспацэнтр”).
На сёлетнім форуме асаблівая ўвага будзе нададзена наватарскім распрацоўкам і высокатэхналягічнай прадукцыі, а таксама сумесным беларуска-расейскім праектам.
У рамках выставы пройдзе прэзэнтацыя адразу некалькіх навінак электратранспарту: электрамабіль, створаны на базе Geely SC7 (распрацоўка Аб'яднанага інстытута машынабудаваньня Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі), пасажырскі электробус (холдынг „Белкамунмаш”), электразарадная станцыя для электрамабіляў (ААТ „Віцязь”).
Бесьпілётныя авіяцыйныя комплексы „Бусел М40” і „Буравесьнік” з далёкасьцю прымяненьня да 290 кілямэтраў прадэманструе Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыянальных бесьпілётных комплексаў НАН Беларусі.
Інавацыйную лінію па перадпродажнай падрыхтоўцы гародніны прадставіць Экспэрымэнтальны завод Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па мэханізацыі сельскай гаспадаркі.
Усяго ў выставе прымуць удзел больш за 60 беларускіх прадпрыемстваў, якія прадставяць каля 180 распрацовак.
belapan.com/аз