Logo Polskiego Radia
Print

Графіціст Алег Ларычаў аштрафаваны на 690 рублёў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.06.2017 11:03
Даказаць, што Ларычаў нешта маляваў, не змаглі, яго абвінавацілі ў лаянцы матам і размахваньні рукамі.
Алег ЛарычаўАлег Ларычаўфота: Белсат

Куратар арт-праекта Signal Алег Ларычаў аштрафаваны судом Кастрычніцкага раёна Менска на 30 базавых велічыняў (690 рублёў).

Ларычава разам з Ганнай Новік затрымалі ў ноч на нядзелю, 4 чэрвеня, падчас нанясеньня графіці, прысьвечанага затрыманым па справе «Белага легіёна».

Даказаць, што Ларычаў нешта маляваў, не змаглі, яго абвінавацілі ў лаянцы матам і размахваньні рукамі. Дзьве ночы Алег і Ганна правялі пад вартай.

5 чэрвеня Ганна Новік была аштрафавана на 10 базавых (230 рублёў), а сёньня быў аштрафаваны й Алег Ларычаў.

наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт