Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія тралейбусы ў Кіеў не паедуць

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.06.2017 13:01
МАЗ і „Белкамунмаш” прайгралі тэндэры на пастаўку ў Кіеў нізкападлогавых тралейбусаў.
Photo:Jeanpieranaya - Уласная праца/be.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

Беларускія тралейбусы ў Кіеў не паедуць
МАЗ і „Белкамунмаш” прайгралі тэндэры на пастаўку ў Кіеў нізкападлогавых тралейбусаў.
Менскі аўтамабільны завод і прадпрыемства „Белкамунмаш” прайгралі тэндэры на пастаўку ў Кіеў нізкападлогавых тралейбусаў. Тралейбусы МАЗ выстаўляліся ў двух конкурсах — на пастаўку 60 і 20 адзінак тэхнікі, а „Белкамунмашу” — толькі ў другім.
Паводле прапанаваных цэнаў, пераможцам тэндэру прызнаная кампанія ўкраінскага прэзыдэнта Пятра Парашэнкі „Багдан Мотарс”, якая цяпер належыць ягонаму бізнэс-партнэру Алегу Гладкоўскаму — першаму намесьніку сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі й абароны Ўкраіны.
Кампанія „Багдан Мотарс” у часе аўкцыёну, у адрозьненьне ад беларускіх прадпрыемстваў, пагадзілася на зьніжэньне папярэдне заяўленай цаны.
Дылеры беларускіх тралейбусаў прапанавалі камунальнаму прадпрыемству „Кіеўпасажыртранс” набыць 60 тралейбусаў МАЗ за 318 мільёнаў грыўняў або „Белкамунмашу” — за 308,88 мільёна грыўняў. У другім лоце МАЗ прапаноўваў 20 адзінак тэхнікі за 191,904 мільёна грыўняў.
Сёлета ў красавіку мэр Кіева Віталь Клічко падчас прэзэнтацыі беларускай камунальнай і пасажырскай тэхнікі ў кіеўскім аўтобусным парку № 6, якая адбывалася пры ўдзеле намесьніка прэм’ер-міністра Беларусі Ўладзімера Сямашкі, заявіў пра намер сталічных уладаў закупіць 80 тралейбусаў і 100 аўтобусаў у беларускіх партнэраў.
У 2016 годзе „Кіеўпасажыртранс” па выніках тэндэру закупіў 50 беларускіх аўтобусаў, а ў канцы 2015 году — 30 трактароў „Беларус” для гарадзкіх камунальных службаў для прыбіраньня тратуараў і двароў у асеньне-зімовы пэрыяд.
Ва Ўкраіне ў 2016 годзе была створаная электронная сыстэма ProZorro для ажыцьцяўленьня публічных закупак за кошт дзяржаўнага бюджэту, каб ліквідаваць карупцыю ў дзяржаўных закупках. Тэндэры на пастаўку ў Кіеў нізкападлогавых тралейбусаў таксама адбываліся праз сыстэму ProZorro.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт