«Уралкалій» просіць аднавіць супрацоўніцтва з «Беларуськаліем»
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
10.06.2017 07:47
Лукашэнка ставіць умову - адноўленае сумеснае прадпрыемства будзе знаходзіцца ў Беларусі.
Фото: Shutterstock.com
Прадстаўнікі «Уралкалія» плянуюць абмеркаваць аднаўленьне супрацоўніцтва з Беларусьсю. Пра гэта заявіў акцыянэр «Уралкалія» Дзьмітрый Мазепін 9 чэрвеня ў Астане.
Ён адзначыў, што на сустрэчы з А.Лукашэнкам 13 чэрвеня прадстаўнікі «Уралкалія» «яшчэ раз паспрабуюць знайсьці ўзаемавыгаднае рашэньне».
9 сакавіка Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая супрацоўнічаць з «Уралкаліем», але інтарэсы беларускага боку пры гэтым павінны быць выкананы не на 100, а на 200%. Лукашэнка хоча, каб адноўленае сумеснае прадпрыемства знаходзілася ў Беларусі.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, прадстаўнікі расейскага боку ўжо ня першы раз зьвяртаюцца да яго з просьбай аднавіць узаемадзеяньне з «Беларуськаліем» па вытворчасьці і продажы ўгнаеньняў. «Сёньня яны ўбачылі, што складана, цяжкавата працаваць у адзіночку. Тым больш убачылі, што мы жыцьцяздольныя. І зьявілася новае кіраўніцтва, якое прапаноўвае вярнуцца да працы разам», – патлумачыў Лукашэнка.
Варта адзначыць, што акцыянэрамі і членамі савета дырэктараў «Уралкалія» зьяўляюцца беларусы Дзьмітрый Мазепін і Дзьмітрый Лабяк.
У ліпені 2013 года «Уралкалій» абʼявіў аб выхадзе са складу сумеснай з Беларусьсю ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» ў сувязі з тым, што беларускі бок пачаў экспартаваць прадукцыю «Беларуськалія» ў абыход БКК.
Пасьля зьмены акцыянэраў «Уралкалія» пытаньне аб аднаўленьні беларуска-расейскага супрацоўніцтва ўздымалася неаднаразова.
БелаПАН/яс