Logo Polskiego Radia
Print

У справе «антыфашыстаў» без зьмен

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 17.06.2017 08:02
16 чэрвеня ў Менску разглядалася апэляцыйная скарга у так званай «справе антыфашыстаў».

Скаргу разглядала судзьдзя Внукевіч. Асуджаных Ільлю Валавіка, Дзьмітрыя Цехановіча, Арцёма Краўчанку і Вадзіма Чартовіча ў суд не дастаўлялі. У залі прысутнічалі Вадзім Бойка і Філіп Іваноў, якім 10 чэрвеня зьмянілі меру ўтрыманьня з арышту на падпіску аб нявыезду.

Пасьля разгляду скаргі суд прыйшоў да высновы пакінуць яе без задавальненьня, а прысуды бяз зьменаў. Прысутных асуджаных Філіпа Іванова і Вадзіма Бойку ў залі суда пад варту не ўзялі.

29 чэрвеня 2014 года адбылася бойка на прыпынку «Унівэрсам» на вуліцы Несьцерава ў Мінску, а пасьля невядомыя разьбілі шкло ў тралейбусе і распылілі газ. Крымінальную справу распачалі паводле арт. 339 «Хуліганства». Групу грамадзкіх актывістаў і футбольных фанатаў абвінавацілі ў асабліва злосным хуліганстве ў дачыненьні да «іншай сацыяльнай групы» – заўзятараў футбольнага клюбу «Тарпэда».

У выніку шасьцёра фанатаў ФК «Партызан» атрымалі розныя тэрміны зьняволеньня: Ільля Валавік – 10 гадоў пазбаўленьня волі, Філіп Іваноў і Вадзім Бойка – па 4 гады, Дзьмітры Ціхановіч – 6 гадоў, Арцём Краўчанка і Вадзім Чартовіч (іх дадаткова абвінавачвалі ў незаконным вырабе і збыце наркотыкаў) – па 12 гадоў.

Паводле ПЦ «Вясна»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт