Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь роўна год жыве з новымі грошамі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 01.07.2017 11:42
Дэнамінаваны рубель аказаўся стабільнай валютай, аднак заробкі людзей за год ня вырасьлі.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Роўна год таму ў Беларусі была праведзеная дэнамінацыя. З нацыянальнай валюты зьніклі адразу чатыры нулі, старыя банкноты замянілі новымі, а замест самых дробных упершыню ўвялі манэты.

Новы беларускі рубель паказаў сябе стабільнай валютай. За год ён узмацніўся ў адносінах да даляра на 3,7%. Інфляцыя зь ліпеня 2016 па ліпень 2017 году склала 5,8% – перадае Радыё «Свабода».

Пры гэтым сярэдні заробак беларусаў з моманту правядзеньня дэнамінацыі павысіўся ўсяго на 5 рублёў 97 капеек. Калі ў ліпені 2016 году ён складаў амаль 746 новых рублёў, то ў траўні 2017-га – ужо 795 рублёў. Гэта 6,6% росту. З улікам інфляцыі ў 5,8% гадавы рост сярэдняга заробку ў склаў усяго 0,8%.

Svaboda.org/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт