Пад Віцебскам стварылі народны мэмарыял сталінскага генацыду
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
10.07.2017 11:11
Гэта ініцыятыва грамадзкіх актывістаў, якія паставілі 16 крыжоў каля вёсак Хайсы й Дрыкольле.
Foto: pixabay
Паводле ўспамінаў мясцовых жыхароў, у 1937-1940-я гады тут адбываліся «сталінскія расстрэлы». Сёлета «чорныя капальнікі» раскапалі безыменныя магілы ў пошуку скарбаў.
Мясцовыя ўлады справай не зацікавіліся. Яны выклікалі 53-і пошукавы батальён дзя правядзеньня раскопак. На гэтым іх удзел завершыўся. Ушанаваньнем памяці загінулых заняліся людзі. На месцы расстрэлаў былі пастаўлены 13 крыжоў. Яшчэ тры крыжы паставілі на ўваходах на сымбалічныя «могілкі». На адным з крыжоў актывісты прымацавалі шыльду «Урочышча Хайсы. Месца масавых расстрэлаў грамадзянаў Беларусі падчас сталінскага тэрору ў 1937-1940-я гады».
У плянах грамады паставіць з часам больш грунтоўны помнік трагедыі.
Паводле Наша Ніва/Радыё «Свабода»/юл