Logo Polskiego Radia
Print

У Бешанкавічах будуць вырабляць лекі супраць раку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.07.2017 13:37
Акцыянэрамі прадпрыемства NatiVita сталі інвэстары зь Беларусі, Летувы, Славаччыны й Індыі.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Бешанкавічах будуць вырабляць лекі супраць раку
Акцыянэрамі прадпрыемства NatiVita сталі інвэстары зь Беларусі, Летувы, Славаччыны й Індыі.
13 ліпеня ў Бешанкавічах на Віцебшчыне распачынае дзейнасьць высокатэхналягічнае фармацэўтычнае прадпрыемства NatiVita. Ягонымі акцыянэрамі сталі інвэстары зь Беларусі, Літвы, Славаччыны, Індыі.
Асноўнай прадукцыяй будуць інавацыйныя супрацьпухлінныя сродкі, рынак паставак — унутраны, СНД і краіны Эўразьвязу.
NatiVita — прадпрыемства клястэру „Мэдыцына й фармацэўтыка”, зарэгістраванага ў Віцебскай вобласьці. У агляднай пэрспэктыве ў дадатак плянуецца арганізацыя дасьледчага цэнтру, каб ажыцьцяўляць сынтэз субстанцый для стварэньня новых вытворчасьцяў; акрамя таго, запрацуе інжынірынгавы цэнтар, дзе будуць адаптоўвацца сучасныя тэхналёгіі.
Як сказаў падчас азнаямленчай паездкі на прадпрыемства журналістам старшыня Рады дырэктараў NatiVita Аляксей Сычоў, новая вытворчасьць дазволіць скараціць выдаткі бюджэту на набыцьцё імпартных прэпаратаў супраць раку лёгкіх і малочнай залозы. На сёньня афіцыйна зарэгістравана 13 прэпаратаў, 3 знаходзяцца на стадыі ўзгадненьня, яшчэ 5 — у працэсе падрыхтоўкі.
Інвэстарамі праекту — ZIA Valda AB (Літва), NATCO Pharma Limited (Індыя), Invest Pharma a.s. (Славаччына), а таксама кампанія — імпартэр лекаў „ВітВар” (Беларусь). Каб вытворчасьць і навуковы цэнтар адпавядалі ўсім стандартам, у аўтарскім наглядзе ўдзельнічалі адмыслоўцы з Украіны, Летувы, Бэльгіі.
Усе лекавыя сродкі, заплянаваны да выпуску, будуць рэгістравацца ня толькі ў Беларусі, але і ў Славаччыне, а далей — у іншых краінах Эўразьвязу. Мяркуецца, што ў наступным годзе на рэгістрацыю ў ЭЗ будзе пададзены асартымэнтны пералік зь 7 пазыцый. Прагназуецца, што агульны аб’ём экспарту да 2020-га дасягне 50 мільёнаў даляраў.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт