Logo Polskiego Radia
Print

У Слоніме на плятформах заўважана ваенная тэхніка

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.07.2017 17:19
Пасьля 12 гадзін чыгуначны склад з тэхнікай рушыў убок горада Баранавічы.

У першай палове дня 29 ліпеня на чыгуначнай станцыі ў Слоніме ішла пагрузка ваеннай тэхнікі на плятформы.
Там былі заўважаны некалькі вайскоўцаў і чыгуначнікаў. Паводле словаў чыгуначнікаў, гэта тэхніка са Слонімскай 11-й гвардзейскай мэханізаванай брыгады. Куды яе павязуць – яны ня ведаюць.

Пасьля 12 гадзін чыгуначны склад з тэхнікай рушыў у бок горада Баранавічы.

радыё рацыя/вс

фота: радыё рацыя

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт