Logo Polskiego Radia
Print

МНС патлумачыла, чаму ратаўнікі не ратавалі сабаку ў зачыненай машыне

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.08.2017 15:56
Законы дазваляюць разьбіць акно, калі сытуацыя пагражае здароўю і жыцьцю толькі чалавека.
www.pixabay.com

Міністэрства надзвычайных сытуацый адказала на запыт грамадзян і журналістаў, чаму супрацоўнікі МНС і міліцыі не разьбілі акна ў машыне, калі паміраў у ёй сабака. Закон не дазваляе разьбіць шыбу ў аўтамабілі, калі сытуацыя не пагражае жыцьцю і здароўю чалавека, заявілі ў МНС. Так прапісана ў заканадаўстве.

Выпадак у Менску, калі ў машыне з зачыненымі вокнамі ад сьпякоты памёр сабака, выклікаў вялікі рэзананс грамадзкасьці. 14 жніўня ля супэрмаркету ў раёне Шабаноў у машыне з зачыненымі вокнамі загінуў сабака. Побач сабраўся натоўп. Відавочцы на месцы казалі, што ўжо больш за 20 хвілін спрабуюць знайсьці гаспадароў машыны ў краме, што тэлефанавалі ў міліцыю і МНС. Біць акно чужой машыны ніхто не адважыўся.

Некалькі сьведак здарэньня даслалі зварот у пракуратуру. Яны патрабуюць прыцягнуць да адказнасьці ўсіх, чые дзеяньні і бязьдзейнасьць прывялі да пакутлівай сьмерці жывёлы.

Паводле Радыё Свабода/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт