Кіраўніцтва Віцебскага раёну забараніла наведваць лясы ды тарфянікі
PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski
19.08.2017 16:48
Абмежаваньні ўведзеныя, каб пазьбегнуць прыродных пажараў, верагоднасьць якіх значна ўзрасла з-за сьпёкі.
pixabay.com/Public Domain CC0
Кіраўніцтва Віцебскага раёну забараніла наведваньне лясоў ды тарфянікаў, калі яно не зьвязанае з гаспадарчай дзейнасьцю. Тэкст распараджэньня распаўсюдзіла мясцовая адміністрацыя.
Абмежаваньні ўведзеныя, каб пазьбегнуць прыродных пажараў, верагоднасьць якіх значна ўзрасла з-за сьпёкі. Чыноўнікі забаранілі таксама разводзіць вогнішчы і спальваць сьмецьце ў лясах, на тарфяніках ды на тэрыторыі абʼектаў усіх формаў уласнасьці.
Між тым, на заўтра мэтэаролягі ізноў прагназуюць экстрэмальна высокія тэмпэратуры. У некаторых усходніх раёнах Беларусі чакаецца да 34 градусаў цяпла. Пры гэтым на захад краіны прыйдзе пахаладаньне й дажджы – месцамі будзе каля +21, паведамляюць сыноптыкі.

interfax.by/св