Беларускі самалёт у Паўднёвым Судане пры пасадцы зачапіў дом
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
25.08.2017 15:30
СМІ паведамляюць пра гібель пяцігадовай дзяўчынкі ў выніку інцыдэнту.
Foto: flickr.com
Беларускі самалёт Іл-76 кампаніі «Трансавіяэкспарт», які выконвае авіяцыйныя работы пад эгідай ААН, пры заходзе на пасадку ў горадзе Джуба, сталіцы Паўднёвага Судана, зачапіў дах дома, разбурыўшы яго, паведаміла 24 жніўня выданьне The Aviation Herald. Па дадзеных СМІ, у выніку інцыдэнту загінула пяцігадовая дзяўчынка, таксама пацярпелі яшчэ некалькі чалавек. У кампаніі перавозчыка пацьвердзілі факт здарэньня, аднак пра ахвяраў і прычыны інцыдэнту пакуль нічога не вядома.
Самалёт перавозіў гуманітарную дапамогу. СМІ і ў кампаніі «Трансавіяэкспарт» заявілі, што пасадка праходзіла ў складаных умовах надворʼя – ішоў моцны дождж, бачнасьць была дрэннай.
Калі самалёт прарваўся скрозь аблокі, судна пайшло на пасадку. Пілёты выпусьцілі шасі, але самалёт зачапіўся за дрэва і аднапавярховы дом, разбурыўшы яго, таксама фрагмэнт рухавіка ўпаў на іншы дом. Судна не змагло прызямліцца ў Джубе і аварыйна села ў аэрапорце Энтэбе Уганды.
СМІ паведамляюць пра гібель пяцігадовай дзяўчынкі ў выніку інцыдэнту. Таксама вядома, што пацярпелі яшчэ двое дзяцей і дзьве жанчыны.
nn.by/яс