У Магілёве католікі арганізоўваюць чытаньні Сьвятога Пісаньня
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        03.09.2017 08:09
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Акцыя прымеркавана да 500-годзьдзя выданьня Сьвятога Пісаньня на беларускай мове.
                
                
                    
                         photo: catholic.by
photo: catholic.by
                     
                
                
                
               
                
                         
Кожную нядзелю верасьня католікі Магілёва будуць чытаць Эвангельле паводле сьвятога Марка і дзяліцца Божым словам. Акцыя прымеркавана да 500-годзьдзя выданьня Сьвятога Пісаньня на беларускай мове, паведамляе сайт Каталіцкага касьцёлу ў Беларусі.
«Магілёўскія чытаньні Бібліі» будуць праходзіць кожную нядзелю верасьня з 19.45 да 20.45 у зале Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў па вул. Камсамольская, 12.
Да ўдзелу ў гэтай акцыі біскуп Аляксандар Яшэўскі SDB, біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласьці, заахвочвае католікаў і запрашае далучыцца прадстаўнікоў усіх хрысьціянскіх канфэсій, асабліва духавенства і вернікаў Праваслаўнай царквы, пратэстанцкіх пастыраў разам з вернікамі, каб разам несьці эвангельскія каштоўнасьці сучаснаму чалавеку.
ав