У нядзелю, 10 верасьня, у цэнтры Горадні адбудзецца Фэст вышыванкі -
культурніцкае мерапрыемства, якое аб’яднае ды дапаможа папулярызаваць разнастайныя праявы творчасьці ад вядомых айчынных аўтараў, а таксама дасьць магчымасьць гарадзенцам набыць якасную сувэнірную ды іншую нацыянальна арыентаваную прадукцыю наўпрост ад вытворцаў па найлепшых коштах.
Цягам дня ў памяшканьні «Цэнтру гарадзкога жыцьця» будуць адбывацца выступы ды прэзэнтацыі, а ў дворыку можна будзе азнаёміцца з вытворчасьцю ад майстроў з розных рэгіёнаў Беларусі.
Напрыканцы дня ахвочыя здолеюць альбо ўзяць удзел у традыцыйных танцах, што адбудуцца ў дворыку, альбо скіравацца на бясплатную гістарычную інтэлектуальную камандную гульню, што будзе прысьвечаная ўгодкам Бітвы пад Оршай.
У нядзелю, 10 верасьня, у цэнтры Горадні адбудзецца Фэст вышыванкі -культурніцкае мерапрыемства, якое аб’яднае ды дапаможа папулярызаваць разнастайныя праявы творчасьці ад вядомых айчынных аўтараў, а таксама дасьць магчымасьць гарадзенцам набыць якасную сувэнірную ды іншую нацыянальна арыентаваную прадукцыю наўпрост ад вытворцаў па найлепшых коштах.
Цягам дня ў памяшканьні «Цэнтру гарадзкога жыцьця» будуць адбывацца выступы ды прэзэнтацыі, а ў дворыку можна будзе азнаёміцца з вытворчасьцю ад майстроў з розных рэгіёнаў Беларусі.
Напрыканцы дня ахвочыя здолеюць альбо ўзяць удзел у традыцыйных танцах, што адбудуцца ў дворыку, альбо скіравацца на бясплатную гістарычную інтэлектуальную камандную гульню, што будзе прысьвечаная ўгодкам Бітвы пад Оршай.
Праграма «Фэсту вышыванкі»
12:00-17:00 — выстава-кірмаш у дворыку на Савецкай, 3;
12:00-14:00 — выступ-лекцыя пісьменьніка ды дасьледчыка Паўла Севярынца, прысьвечаная гарадзенскім сьвятарам, якія адраджалі Беларусь 100 гадоў таму;
14:00-14:30 — прэзэнтацыя гістарычных мапаў ды коміксаў для дзяцей і дарослых ад мастака Яна Мяльніцкага;
14:30-15:00 — выступ-гутарка з паэтам ды пісьменьнікам Славамірам Адамовічам;
15:30-16:00 — выступ ляўрэата «Кніга года» (2016) паэтэссы Насты Кудасавай;
16:00-16:30 — прэзэнтацыя сэрыі эксклюзіўных літаратурных нататнікаў да 500-годзьдзя беларускага кнігадруку ды выступ празаіка Кірыла Стаселькі;
16:30-18:00 — выступ Алеся Дзянісава ды іншых музыкаў;
18:00-20:00 — традыцыйныя беларускія танцы пад жывую музыку ад сацыяльнага праекта «Танцы гарадзенскіх дворыкаў»;
18:00-20:00 — бясплатны паб-квіз «Слава Воршы ўжо ня горша» (Pizza Smile, вул. Перамогі, 47)