Распачынаецца міжнародны фэстываль Месяц фатаграфіі (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
06.09.2017 12:18
У Менску ў рамках фэстывалю пройдуць дзьве польскія імпрэзы.
Сёньня распачынаецца міжнародны фэстываль Месяц фатаграфіі. У рамках яго пройдзе 16 выставаў на 10 пляцоўках у 4 гарадах Беларусі, 11 майстар-клясаў, лекцыяў і прэзэнтацыяў з удзелам замежных і беларускіх сьпікераў.
У Менску ў рамках Месяца фатаграфіі пройдуць дзьве польскія імпрэзы. Першая – гэта выстава архіўнай фатаграфіі з Падляшша «Што не памірае, тое і не жыло», на якой будуць прадстаўлены архіўныя, неапублікаваныя раней пахавальныя фотаздымкі з паўночнага ўсходу Польшчы. Архіўныя ня толькі таму, што яны былі зробленыя да пачатку Другой сусьветнай вайны або адразу пасьля яе, але таксама і таму, што сёньня ўжо амаль ніхто не робіць фотаздымкаў нябожчыкаў ці пахаваньняў.
Выстава польска-беларускага аб’яднаньня «Спутнік»@sputnikphotos «Is(not)». Фатографы пастанавілі дабрацца да сутнасьці Ісьляндыі. У якасьці пункту адліку яны абралі паганскія традыцыі вострава: міты, легенды ды гісторыі, што перадаюцца з пакаленьня ў пакаленьне, прысутнасьць якіх усё яшчэ моцна адчуваецца ў жыцьці ісландцаў.

photo: Польскі інстытут

Польскі інстытут/ав