Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі другі месяц запар фіксуюць дэфляцыю

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.09.2017 09:37
У мінулым месяцы цэны на тавары й паслугі ўпалі на 0,8%.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Беларусі другі месяц запар фіксуюць дэфляцыю
У жніўні ў Беларусі другі месяц запар зафіксавалі дэфляцыю. У мінулым месяцы цэны на тавары й паслугі ўпалі на 0,8%, паведамляе Белстат. З пачатку года інфляцыя склала 2,5%.
Харчовыя тавары ў жніўні патаньнелі на 1,9%. А вось нехарчовыя тавары ў мінулым месяцы падаражэлі на 0,3%, паслугі - на 0,04%.
З пачатку года харчовыя тавары падаражэлі на 1,5%, нехарчовыя - на 1,7%, а платныя паслугі - на 5,8%.
Нагадаем, у ліпені ў Беларусі зафіксавалі дэфляцыю ў 0,1%.
За мінулы год кошты на тавары й платныя паслугі ў Беларусі вырасьлі на 10,6%, а ў 2015 годзе - на 12%.

tut.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт