Logo Polskiego Radia
Print

Эвакуіраваць дзіцячы садок прыйшлося ў Старых Дарогах

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 15.09.2017 17:51
Непадалёк ад установы знойдзеныя снарады часоў Вялікай Айчыннай вайны, паведаміла ў пятніцу прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.
Фота: mchs.gov.by

Эвакуіраваць дзіцячы садок прыйшлося ў Старых Дарогах. Непадалёк ад установы знойдзеныя снарады часоў Вялікай Айчыннай вайны, паведаміла ў пятніцу прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.

Два прадметы, зьнешне падобныя на бомбы, заўважылі будаўнікі шматпавярховага дома падчас земляных работаў. Пра знаходку паінфармавалі супрацоўнікаў МНС. Пасьля таго як на пляцоўку прыехалі ратаўнікі, месца было ачэпленае. Зь дзіцячага садка, што знаходзіцца на адлегласьці 200 мэтраў, эвакуіравалі 55 выхаванцаў ды 13 дарослых.

Усяго група разьмініраваньня знайшла на месцы 44 снарады. Цягам чацьвярга спэцыялістам удалося абясшкодзіць толькі 8 зь іх. Праца экстранай службы працягвалася і ў пятніцу, паінфармавалі ў Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях.

mchs.gov.by/св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт