Менск – самы прывабны горад для расейцаў у СНД
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
20.09.2017 12:32
Рэйтынг склалі паводле вынікаў аналізу дадзеных сыстэм онлайн-браніраваньня.
Photo: pl.wikipedia.org/Hanna Zelenko/CC BY-SA 3.0
Відавочна, што расейцаў беларуская сталіца прываблівае коштамі, хоць Менск для іх не самы танны.
Паводле ТурСтат, увосень турысты наведваюць Менск у сярэднім на 2,5 дні і выдаюць на пражываньне $ 70 на дзень.
На другім месцы – Астана (два дні, $ 85 на дзень), на трэцім – Баку (тры дні, $ 78).
Самыя недарагія гарады СНД паводле расейскіх турыстаў – Бішкек і Кішынёў, а самыя дарагія – Астана і Баку.
У топ-10 увайшлі Ерэван, Алматы, Ташкент, Ашгабад, Кіеў, Кішынёў і Бішкек.
belsat.eu/ТурСтат/яс