Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі павялічылася колькасьць загінулых байкераў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.09.2017 12:53
Найбольш здарэньняў адбылося ў Менскай вобласьці, далей ідуць Брэсцкая і Гомельская вобласьці.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Колькасьць аварый з удзелам матацыклістаў за восем месяцаў 2017 году скарацілася на 25% – 145 аварый, у мінулым годзе за той жа пэрыяд было зьдзейсьнена 185 ДТЗ. Але колькасьць загінулых па віне матацыклістаў сёлета павялічылася – 26 чалавек ( у 2016 г. было 18 сьмяротных выпадкаў).

Найбольш здарэньняў адбылося ў Менскай вобласьці, далей ідуць Брэсцкая і Гомельская вобласьці. У гэтых жа рэгіёнах зарэгістравана найбольш матацыклаў.

У гэтым годзе выяўлены 3800 выпадкаў, калі ўладальнікі матацыклаў не прайшлі тэхагляд або не зарэгістравалі транспартнага сродка, яшчэ 500 выпадкаў, калі матацыклы былі незаконна пераабсталяваны.

ДАІ плянуе ўзмацніць жорсткасьць экзаменаў для байкераў. У прыватнасьці, прапануецца дадаць некалькі элемэнтаў пры здачы практычнай часткі экзаменаў, каб пераканацца, што будучы вадзіцель гатовы да выезду на дарогі.

naviny.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт