Logo Polskiego Radia
Print

„Жоўты пясочак” паводле Быкава пакажуць па ўсёй Меншчыне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.09.2017 16:17
А вось сталічныя кінатэатры ад паказу стужкі катэгарычна адмовіліся.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

„Жоўты пясочак” паводле Быкава пакажуць па ўсёй Меншчыне
А вось сталічныя кінатэатры ад паказу стужкі катэгарычна адмовіліся.
Цягам трох дзён у кінатэатрах шэрагу райцэнтраў Менскай вобласьці адбудзецца паказ мастацкага фільму „Жоўты пясочак” рэжысэра Аляксея Туровіча паводле аднайменнага апавяданьня Васіля Быкава.
Прэзэнтацыя стужкі, якая расказвае пра расстрэлы „ворагаў народу” ў Курапатах, адбылася 16 верасьня ў Менску. Больш як з двух дзясяткаў сталічных кінатэатраў толькі „Масква” ўключыла фільм у рэпэртуарны плян, і тое абмежаваўшыся аднымі выходнымі. Усе астатнія ад паказу катэгарычна адмовіліся.
Сёньня „Жоўты пясочак” будзе паказаны ў Маладэчне, Слуцку й Жодзіне. Заўтра да эстафэты далучыцца адразу дзясятак гарадоў — Нарач, Старыя Дарогі, Беразіно, Крупкі, Чэрвень, Нясьвіж, Валожын, Дзяржынск, Мар’іна Горка, Барысаў; паўторна пакажуць фільм у Слуцку й Жодзіне. 28 верасьня апошні на Меншчыне дзённы сэанс адбудзецца ў Чэрвені.
Як сказаў рэжысэр „Жоўтага пясочку” Аляксей Туровіч, яму самому давялося езьдзіць па гарадах і асабіста ўгаворваць кіраўнікоў кінатэатраў узяць фільм хоць бы на адзін паказ.
Хранамэтраж фільма складае крыху большы за гадзіну, мова герояў — расейская.
Падчас менскай прэм’еры гучалі прапановы зрабіць беларускамоўны дубляж, бо ў цяперашняй вэрсіі фільм папросту не адпавядае гістарычнай праўдзе.
Аднак бяз вонкавай падтрымкі беларуская агучка можа адтэрмінавацца на няпэўны час. Аляксей Туровіч зьняў стужку цалкам на свае грошы, дзяржава ня ўклалася ні капейкай.
На апошнім этапе яму нават давялося ўзяць крэдыт больш як на 6 тысяч даляраў, каб расплаціцца з гукарэжысэрам. Цяпер штомесяц выплачвае 250 даляраў за пазыку.
svaboda.org/аз

Цягам трох дзён у кінатэатрах шэрагу райцэнтраў Менскай вобласьці адбудзецца паказ мастацкага фільму „Жоўты пясочак” рэжысэра Аляксея Туровіча паводле аднайменнага апавяданьня Васіля Быкава.

Прэзэнтацыя стужкі, якая расказвае пра расстрэлы „ворагаў народу” ў Курапатах, адбылася 16 верасьня ў Менску. Больш як з двух дзясяткаў сталічных кінатэатраў толькі „Масква” ўключыла фільм у рэпэртуарны плян, і тое абмежаваўшыся аднымі выходнымі. Усе астатнія ад паказу катэгарычна адмовіліся.

Сёньня „Жоўты пясочак” будзе паказаны ў Маладэчне, Слуцку й Жодзіне. Заўтра да эстафэты далучыцца адразу дзясятак гарадоў — Нарач, Старыя Дарогі, Беразіно, Крупкі, Чэрвень, Нясьвіж, Валожын, Дзяржынск, Мар’іна Горка, Барысаў; паўторна пакажуць фільм у Слуцку й Жодзіне. 28 верасьня апошні на Меншчыне дзённы сэанс адбудзецца ў Чэрвені.

Як сказаў рэжысэр „Жоўтага пясочку” Аляксей Туровіч, яму самому давялося езьдзіць па гарадах і асабіста ўгаворваць кіраўнікоў кінатэатраў узяць фільм хоць бы на адзін паказ.

Хранамэтраж фільма складае крыху большы за гадзіну, мова герояў — расейская.Падчас менскай прэм’еры гучалі прапановы зрабіць беларускамоўны дубляж, бо ў цяперашняй вэрсіі фільм папросту не адпавядае гістарычнай праўдзе.

Аднак бяз вонкавай падтрымкі беларуская агучка можа адтэрмінавацца на няпэўны час. Аляксей Туровіч зьняў стужку цалкам на свае грошы, дзяржава ня ўклалася ні капейкай.

На апошнім этапе яму нават давялося ўзяць крэдыт больш як на 6 тысяч даляраў, каб расплаціцца з гукарэжысэрам. Цяпер штомесяц выплачвае 250 даляраў за пазыку.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт