Logo Polskiego Radia
Print

БХД патрабуе адмяніць канцэрт Віктара Каліны ў Віцебску

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 28.09.2017 18:04
Аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» ўжо накіраваў адпаведны зварот у мясцовую адміністрацыю.
Фота: kalina-shanson.com

Аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» ўжо накіраваў адпаведны зварот у мясцовую адміністрацыю.

Падставай для яго паслужыла дзейнасьць выканаўцы шансону, якая, паводле БХД, супярэчыць нацыянальным інтарэсам Беларусі ды нагнятае неспакойную атмасфэру ў рэгіёне. Як вядома, сьпявак неаднаразова наведваў з канцэртамі Данецк і Луганск, а таксама публічна падтрымліваў мясцовых сэпаратыстаў.

Адзначым, віцебскі выступ Віктара Каліны заплянаваны на 23 кастрычніка ў абласной філярмоніі. У БХД нагадалі, што 2 гады таму выканаўца зьбіраўся выступіць у горадзе, але канцэрт быў адменены.

naviny.by/св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт