Logo Polskiego Radia
Print

Апошні эшалён расейскіх вайскоўцаў зьехаў зь Беларусі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.09.2017 13:28
Раней прэс-служба Мінабароны паведаміла, што апошні расейскі вайсковец з «Захаду» пакіне Беларусь да 29 верасьня.
фота з Твітэра Міністэрства абароны РБ

Паводле паведамленьня Міністэрства абароны Беларусі, апошні чыгуначны эшалён з вайскоўцамі і тэхнікай узброеных сілаў Расеі, што бралі ўдзел у вучэньнях «Захад-2017», выбыў 28 верасьня.

Раней прэс-сакратар галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Міністэрства абароны Беларусі Ўладзімер Макараў казаў Свабодзе, што апошні расейскі вайсковец з «Захаду» пакіне Беларусь да 29 верасьня.

Прадстаўнікі суседніх краінаў і беларускія апазыцыйныя палітыкі выказвалі асьцярогу, што расейскія войскі пасьля вучэньняў могуць застацца ў Беларусі. Паводле афіцыйных зьвестак, у вучэньнях бралі ўдзел каля 3000 расейскіх вайскоўцаў.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт