Logo Polskiego Radia
Print

Павялічваецца дзяржаўны доўг Беларусі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.09.2017 08:11
З пачатку году зьнешняя запазычанасьць Беларусі вырасла амаль на 15%.
Foto: Pixabay/CC0

На 1 верасьня бягучага году зьнешні дзяржаўны доўг Беларусі склаў 15,7 мільярда даляраў, павялічыўшыся на 2 мільярды даляраў, або на 14,7%, паведаміла міністэрства фінансаў Беларусі.

Асноўныя крэдыторы Беларусі – Эўрапейскі фонд стабілізацыі і разьвіцьця, Расея і Кітай.

Доўг вырас у зьвязку з тым, што ў студзені-жніўні беларускі ўлады прыцягнулі зьнешнія дзяржаўныя пазыкі на 2,655 мільярда даляраў, у тым ліку 1,4 мільярда даляраў – эўрааблігацыі, 600 мільёнаў даляраў – з Эўразійскага фонду стабілізацыі і разьвіцьця, 353,1 мільёна даляраў – ад ураду і банкаў Расейскай Фэдэрацыі, 190,4 мільёна даляраў – з банкаў КНР. Інфармацыю распаўсюдзіла прэсавая служба Міністэрства фінансаў Беларусі.

Пагашэньне зьнешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку году склала 697,8 мільёна даляраў, зь якіх 264,3 мільёна даляраў – ураду Расейскай Фэдэрацыі, 217,5 мільёна даляраў – банкам КНР, 176,6 мільёна даляраў – Эўразійскаму фонду стабілізацыі і разьвіцьця.

Паводле Радыё «Свабода»/Міністэрства фінансаў РБ/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт