Прабегчы 500 км за Біблію
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        01.10.2017 07:14
                    
                                 
                
                
                    Пратэстанцкі пастар прабег 500 км па Беларусі за 5 дзён у гонар скарынаўскай Бібліі.
                
                
                    
                         Foto:ecumena.by
Foto:ecumena.by
                     
                
                
                
               
                
                         500-годзьдзе выданьня Бібліі Скарыны пастар пратэстанцкай царквы Тарас Цялькоўскі адзначыў ультрамаратонам.
Тарасу 29 гадоў, ён скончыў багаслоўскую сэмінарыю ў Лёндане, цяпер падаў дакумэнты на адкрыцьцё эвангельскай пратэстанцкай царквы ў Менску.
Пастар займаецца бегам амаль 20 гадоў, быў членам юніёрскай зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы. Сваім маратонам ён вырашыў нагадаць беларусам пра юбілей Бібліі і запрасіў да ўдзелу ў забегу ўсіх ахвотных.
Паводле Радыё Свабода/юл