Logo Polskiego Radia
Print

Расейскаму філёзафу Пятру Рабаву на 10 гадоў забаранілі ўезд у Беларусь

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.10.2017 09:07
Рабаў быў пасаджаны на цягнік у Смаленск у суправаджэньні супрацоўнікаў праваахоўных органаў, у вагоне яго суправаджаў міліцыянт у цывільным.
Пётр Рабаў Пётр Рабаў Фота: "ВКонтакте"

Расейскаму філёзафу Пятру Рабаву на 10 гадоў забаранілі ўезд у Беларусь
Расейскі філёзаф, тэарэтык анархізму Пётр Рабаў, тыдзень таму затрыманы ў Горадні, дэпартаваны зь Беларусі. Таксама яму на 10 гадоў забаронены ўезд у Беларусь. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на арганізатара лекцыі Рабава ў Горадні.
Рабаў быў пасаджаны на цягнік у Смаленск у суправаджэньні чатырох супрацоўнікаў праваахоўных органаў, у вагоне яго суправаджаў міліцыянт у цывільным.
Дацэнт катэдры філязофіі Маскоўскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту Пётр Рабаў, які прыехаў у Беларусь, каб прачытаць лекцыю па анархізьме й палітычнай філязофіі, быў затрыманы міліцыяй у Горадні 10 кастрычніка. Ноччу на 11 кастрычніка яго выпусьцілі, але празь некалькі гадзінаў зноў затрымалі - на гэты раз у Баранавічах.
11 кастрычніка суд гораду Баранавічы пакараў філёзафа шасьцю суткамі адміністрацыйнага арышту за тое, што ён нібыта нецэнзурна лаяўся. У судзе Рабаў абвясьціў галадоўку й заявіў, што ня згодны з пастановай.
13 кастрычніка ў Маскве насупраць амбасады Беларусі прайшла сэрыя адзіночных пікетаў у падтрымку філёзафа.

паводле эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт