Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі могуць павялічыць бязьвізавы рэжым з 5 да 30 дзён

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.10.2017 16:42
Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей у інтэрвію выданьню Financial Times.
Уладзімер МакейУладзімер МакейPhoto: mfa.gov.by

У Беларусі могуць павялічыць бязьвізавы рэжым для грамадзян 80 краін з 5 да 10 ці нават 30 дзён. Такую магчымасьць не выключае міністар замежных спраў краіны Ўладзімір Макей.

У інтэрвію выданьню Financial Times ён адзначыў, што ўлады Беларусі будуць ісьці да гэтага «паступова крок за крокам». «Да канца бягучага году мы прааналізуем сытуацыю ў гэтай сфэры і ўнясем канкрэтныя прапановы кіраўніку дзяржавы, якія датычаць пашырэньня бязьвізавага рэжыму», – сказаў Макей.

Пяцідзённы бязьвізавы рэжым для грамадзян 80 краін (у тым ліку 39 эўрапейскіх і ЗША) быў уведзены ў Беларусі з 12 лютага. У Беларусь замежнікі павінны ўяжджаць выключна праз Нацыянальны аэрапорт «Менск».

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт