Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь мадэрнізавала ракетныя ўстаноўкі «Палянэз»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.10.2017 15:26
Мадэрнізаваныя ракетныя сыстэмы могуць паражаць мэты ў радыюсе 300 кілямэтраў.
Ракетная сыстэма залпавага агню "Палянэз" (Беларусь)Ракетная сыстэма залпавага агню "Палянэз" (Беларусь)Foto: voentv.mil.by

Беларусь мадэрнізавала свае ракетныя пускавыя ўстаноўкі «Палянэз». Гэта значна пашырыла зону іх ўзьдзеяньня.

Беларускія дзяржаўныя СМІ паведамілі, што выпрабаваньні мадэрнізаваных ракетных ўстановак праводзіліся ў Гомельскай вобласьці, якая мяжуе з Украінай і Расеяй.

Запушчааныя ракеты праляцелі над пустэльнымі і маланаселенымі раёнамі.

«БелТА» паведаміла, што мадэрнізаваныя ракетныя сыстэмы могуць паражаць мэты ў радыюсе 300 кілямэтраў. Раней гэтыя ракеты былі эфектыўнымі на адлегласьці 200 км.

Ракетныя сыстэмы «Палянэз» упершыню былі прадстаўлены публіцы на ваенным парадзе два гады таму. СМІ сьцьвярджалі тады, што яны, верагодна, распрацаваны ў супрацоўніцтве з Кітаем. На беларускіх сайтах паведамляецца, што мадэрнізаваныя ракетныя сыстэмы будуць прадавацца за мяжой. Першая краіна, якая мае намер набыць іх гэта Азэрбайджан.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт