Ва Ўкраіне затрымалі беларуску з 2,6 кг гераіну
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
27.10.2017 16:04
Агулам груз каштуе больш за $250 тысяч.
pixabay.com/Public Domain CC0
У Кіеўскай вобласьці Ўкраіны затрымалі беларуску з 2,6 кг гераіну. Яна ехала разам з 29-гадовым расейцам. У іх аўтамабілі і былі схаваныя наркотыкі.
Грамадзян Беларусі і Расеі затрымалі, распачатая крымінальная справа. Жанчыне і мужчыне пагражае да 8 гадоў пазбаўленьня волі. Праводзяцца сьледча-апэратыўныя дзеяньні. Паліцыя высьвятляе, адкуль і куды перавозіўся груз. Наркотыкі адправілі на экспэртызу, інфармуе прэс-служба паліцыі Кіеўскай вобласьці.
На “чорным рынку” адзін грам гэтага наркотыку каштуе каля $100. Агулам груз каштуе больш за $250 тысяч.
euroradio.fm/яс