Logo Polskiego Radia
Print

Польскія адвакаты выказалі занепакоенасьць сытуацыяй з беларускімі калегамі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.10.2017 09:12
Зварот зьяўляецца рэакцыяй на дзеяньні кваліфікацыйнай камісіі, якая ажыцьцяўляе праверку прафэсійнай кваліфікацыі адвакатаў.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Польскія адвакаты выказалі глыбокую занепакоенасьць сытуацыяй з беларускімі калегамі
Камісія па правах чалавека пры Найвышэйшым адвакацкім савеце Польшчы зьвярнулася да ўладаў Беларусі, выказаўшы занепакоенасьць сытуацыяй з беларускімі адвакатамі, у дачыненьні да якіх Міністэрства юстыцыі праводзіць пераатэстацыю.
Афіцыйны ліст, падпісаны старшынёй Камісіі па правах чалавека пры Найвышэйшым адвакацкім савеце Польшчы Юстынай Мятэльскай, быў накіраваны амбасадару Беларусі ў Польшчы Аляксандру Авяр’янаву, міністру юстыцыі Алегу Сліжэўскаму і ў Беларускую рэспубліканскую калегію адвакатаў 27 кастрычніка.
У лісьце Камісія выказвае глыбокую занепакоенасьць дзеяньнямі кваліфікацыйнай камісіі пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь, накіраванымі супраць сябраў калегій адвакатаў у Менску і Магілёве, якія змагаюцца за правы чалавека. Камісія заклікае спыніць умяшаньне дзяржаўных органаў Беларусі ў дзейнасьць адвакатаў, гарантаваць іх незалежнасьць і не прымяняць ціск у адносінах да іх.
Зварот адвакацкай супольнасьці Польшчы з’яўляецца рэакцыяй на дзеяньні кваліфікацыйнай камісіі пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь, якая ажыцьцяўляе праверку прафэсійнай кваліфікацыі адвакатаў. У прыватнасьці Камісія прыводзіць факт адвольнага пазбаўленьня права на прафэсію адвакаткі Ганны Бахціной і тое, што некаторыя іншыя адвакаты былі пераатэставаныя ўмоўна. Асаблівы пратэст Камісіі выклікае рашэньне аб пазбаўленьні Бахціной ліцэнзіі адваката з прычыны «адсутнасьці прафэсійных навыкаў», у той час як яна мае амаль 40-гадовы досьвед юрыдычнай працы.
Камісія падкрэсьлівае, што рэпрэсіі закранулі абаронцаў правоў чалавека, якія на працягу многіх гадоў займаюцца абаронай актывістаў апазыцыі, і падобная практыка ўжывалася раней, калі ў шэрагу адвакатаў права на прафэсію быў пазбаўлены Павел Сапелка, якога ў 2012 Савет адвакацкіх аб'яднаньняў і юрыдычных таварыстваў Эўропы (ССВЕ) адзначыў прэміяй за абарону правоў чалавека.

Камісія па правах чалавека пры Найвышэйшым адвакацкім савеце Польшчы зьвярнулася да ўладаў Беларусі, выказаўшы занепакоенасьць сытуацыяй з беларускімі адвакатамі, у дачыненьні да якіх Міністэрства юстыцыі праводзіць пераатэстацыю.

Афіцыйны ліст, падпісаны старшынёй Камісіі па правах чалавека пры Найвышэйшым адвакацкім савеце Польшчы Юстынай Мятэльскай, быў накіраваны амбасадару Беларусі ў Польшчы Аляксандру Авяр’янаву, міністру юстыцыі Алегу Сліжэўскаму і ў Беларускую рэспубліканскую калегію адвакатаў 27 кастрычніка.

У лісьце Камісія выказвае глыбокую занепакоенасьць дзеяньнямі кваліфікацыйнай камісіі пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь, накіраванымі супраць сябраў калегій адвакатаў у Менску і Магілёве, якія змагаюцца за правы чалавека. Камісія заклікае спыніць умяшаньне дзяржаўных органаў Беларусі ў дзейнасьць адвакатаў, гарантаваць іх незалежнасьць і не прымяняць ціск у адносінах да іх.

Зварот адвакацкай супольнасьці Польшчы зьяўляецца рэакцыяй на дзеяньні кваліфікацыйнай камісіі пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь, якая ажыцьцяўляе праверку прафэсійнай кваліфікацыі адвакатаў. У прыватнасьці Камісія прыводзіць факт адвольнага пазбаўленьня права на прафэсію адвакаткі Ганны Бахціной і тое, што некаторыя іншыя адвакаты былі пераатэставаныя ўмоўна. Асаблівы пратэст Камісіі выклікае рашэньне аб пазбаўленьні Бахціной ліцэнзіі адваката з прычыны «адсутнасьці прафэсійных навыкаў», у той час як яна мае амаль 40-гадовы досьвед юрыдычнай працы.

Камісія падкрэсьлівае, што рэпрэсіі закранулі абаронцаў правоў чалавека, якія на працягу многіх гадоў займаюцца абаронай актывістаў апазыцыі, і падобная практыка ўжывалася раней, калі ў шэрагу адвакатаў права на прафэсію быў пазбаўлены Павел Сапелка, якога ў 2012 Савет адвакацкіх аб'яднаньняў і юрыдычных таварыстваў Эўропы (ССВЕ) адзначыў прэміяй за абарону правоў чалавека.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт