Лукашэнка зацікаўлены ў разьвіцьці дыялёгу з Польшчай
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
12.11.2017 11:29
Ён падкрэсьліў, што Беларусь зацікаўленая ў пашырэньні дыялёгу ў якасьці падмурку для далейшага разьвіцьця двухбаковага супрацоўніцтва.
Аляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуду з Нацыянальным сьвятам незалежнасьці. Ён падкрэсьліў, што Беларусь зацікаўленая ў пашырэньні дыялёгу з Польшчай у якасьці падмурку для далейшага разьвіцьця двухбаковага супрацоўніцтва ў самых розных галінах.
Паводле яго слоў, галоўная сумесная задача на бліжэйшы час - гэта максымальная рэалізацыя нявыкарыстанага патэнцыялу двухбаковых адносінаў, паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама павіншаваў прэзыдэнта Анголы Жуана Мануэла Гансалвіша Ларэнсу з Днём Незалежнасьці. Ён падкрэсьліў зацікаўленасьць Беларусі ў далейшым разьвіцьці міждзяржаўных сувязей і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Анголай па ўсіх напрамках.
тэлеграф/вс