Сусьветны банк інвэстуе ў эканоміку Беларусі мільёны даляраў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
19.11.2017 10:46
За 5 гадоў Сусьветны банк інвэстуе ў эканоміку Беларусі 570 мільёнаў.
Будынак Нацбанку Беларусі ноччуcommons.wikimedia.org/Anatolick/Public Domain CC0
Пра гэта паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва Сусьветнага банка ў Беларусі Аляксандр Крэмер.
Дзякуючы падтрымцы Сусьветнага банка ў Беларусі вырашаецца шэраг пытаньняў. У прыватнасьці, беларусы выйшлі на новы ўзровень у сфэры абыходжаньня з камунальнымі адходамі. Прапрацоўваецца пытаньне паляпшэньня якасьці пітной вады. У Беларусі, асабліва ў сельскай мясцовасьці, актуальная праблема вялікай колькасьці жалеза ў саставе вады. Таму пры падтрымцы Сусьветнага банка рэгулярна будуюцца станцыі ачысткі вады ад прымесей жалеза. На гэта накіравана каля 70 мільёнаў даляраў.
Апроч таго банк плянуе інвэставаць у вышэйшую адукацыю, водазабесьпячэньне, абыходжаньне зь цьвёрдымі бытавымі адходамі й будаўніцтва ў сфэры энэргетыкі. 60 мільёнаў будзе накіравана на крэдыты для малога й сярэдняга бізнэсу. У цэлым жа за пяць гадоў у эканоміку Беларусі будзе інвэставана 570 мільёнаў даляраў.
Паводле Белта/юл